BY
en

Міла Котка

Міла Котка (нар. 1981, Смілавічы, Беларусь) — беларуская мастачка, культурная актывістка і прадзюсарка, даследчыца бразільскай культуры, заснавальніца і куратарка міжнародных мастацкіх ініцыятыў. Адна з ключавых фігур у фармаванні і развіцці сучаснага стрыт-арту ў Беларусі. 

Прадстаўніца біяарту, аўтарка ўласнага мастацкага метаду і стылю «бія-іерогліфы», які ўяўляе сабой эфемерныя кампазіцыі з эндэмічных прыродных элементаў канкрэтных біёмаў, складзеныя ў абстрактныя знакавыя структуры. Мастачка спалучае некалькі формаў мастацтва: эфемерную інсталяцыю з жывых раслін, яе дыгітальныя версіі, а таксама фізічныя карціны. Яна стварае гібрыдны вобраз, дзе розныя медыя зліваюцца і цяжка зразумець, ці гэта жывыя расліны, малюнак ці фатаграфія, ці ўвогуле генератыўнае мастацтва.

Творчасць Мілы Коткі прысвечана тэмам гармоніі, балансу, самасвядомасці, геацэнтрызму, анімізму і рытуальнасці як культурнай формы. У сваёй мастацкай практыцы яна звяртаецца да нейраэстэтыкі і семіётыкі ў межах мастацкага даследавання, а таксама да філасофскіх і культурных канцэпцый узаемадзеяння чалавека і прыроды, у тым ліку экалагічнай філасофіі і постгуманістычных падыходаў.

Аўтарскія працы