BY
en

та́мака: (беларуская, нефармальная) дзесьці, вунь там,
не тут.

Пра TAMAKA

Мы — незалежнае выдавецтва з сапраўды натхнёнай, бясстрашнай і адданай камандай. 

Мы выдаем кнігі па выяўленчым мастацтве, фатаграфіі, дызайне і архітэктуры.

Нягледзячы на тое, што наша каманда, мастакі і падрадчыкі знаходзяцца ў розных краінах Еўропы, нас аб’ядноўвае захапленне сучасным мастацтвам і жаданне распавесці свету пра адметных, але малавядомых мастакоў. 

Для большасці аўтараў гэта іх першая апублікаваная кніга.

Мы супрацоўнічаем з рознымі аўтарамі, але асноўную ўвагу надаем тым, хто звязаны з Беларуссю. Наша місія — дапамагаць іх галасам быць пачутымі. Мы хочам даць ім магчымасць удзельнічаць у арт-працэсе з той самай значнасцю і прызнаннем, што і іншыя еўрапейскя мастакі.

Але наогул мы гэта робім таму, што яно нам вельмі падабаецца!