Марыя Карнеенка — беларускaя візуальная мастачка, якая працуе ў галіне фатаграфіі, сучаснага мастацтва, калажных эксперыментаў і мак’юментары. Нарадзілася ў 1981 годзе ў Гомелі. Жыве ў Варшаве, дзе цяпер развівае Беларускую фатаграфічную пляцоўку FSh1.
Адзін з ключавых этапаў яе творчасці — мультыдысцыплінарны праект Rattus Sapience, які ставіць пад сумнеў традыцыйныя ўяўленні пра адносіны чалавека і жывёл. Ён узнік на аснове актывізму аўтаркі і яе асабістага досведу ўзаемадзеяння з пацукамі. У праекце Карнеенка выкарыстоўвае розныя сродкі выражэння — фатаграфію, аналагавыя, лічбавыя і 3D-калажы, скульптурныя аб’екты, а таксама ілюстрацыі паводле ўласных эскізаў.
Кульмінацыяй праекта стала кніга Rattus Sapience выдавецтва TAMAKA, якая злучае візуальную мову мастачкі і тэксты беларускай пісьменніцы з Нью-Ёрка Таццяны Заміроўскай.