Rattus Sapiens — «пацук разумны» — праект Марыі Карнеенка, назва якога імгненна выклікае асацыяцыі з сучаснай чалавечай цывілізацыяй і вельмі дакладна перадае асноўную ідэю праекта: пад намі, над намі, а часцей зусім побач з намі заўсёды існавала і развівалася асобная разумная цывілізацыя, пра якую мы ведаем вельмі мала, а тое, што ведаем, з’яўляецца альбо страхамі, альбо стэрэатыпамі.
Кніга запрашае нас глыбока зазірнуць ў пацуччу нару і хаця б часова адмовіцца ад пазіцыі віду, які «перамог» у эвалюцыйнай барацьбе. У ёй ёсць элементы гульні, мок’юментары, не заўсёды рэальных, але магчымых гісторый. Гэты эфект ўзмацняецца заключным тэкстам — эпілогам-роздумам з пункту гледжання пацукоў, якія ставяць пад сумнеў, ці сапраўды чалавецтва існавала, ці гэта толькі міт.
У гармоніі з візуальным голасам праекта гучаць тэксты Таццяны Заміроўскай, пісьменніцы з беларускімі каранямі з Нью-Ёрка, не толькі дзякуючы падобнаму асабістаму досведу — Таццяна называе сябе амбасадарам пацукоў — але і дзякуючы постантрапацэнтрычнаму погляду на прыроду ўзаемадзеяння чалавечай і жывёльнай цывілізацый.
Калі ласка, пакіньце свае кантакты, і мы звяжамся з вамі, як толькі кніга будзе даступная для замовы.