White Dress («Белая сукенка») Аксаны Веніамінавай — гэта дакументальны праект, які даследуе традыцыю захоўваць вясельные сукенкі не толькі як каштоўны ўспамін, але як прадмет-талісман, які, паводле павер’яў, дапамагае зберагчы шлюб. Мастачка фатаграфуе жанчын і іх сукенкі дома, праз шмат гадоў пасля вяселля. Гэтыя выявы, разам з асабістымі гісторыямі гераінь, раскрываюць нешта большае за простыя успаміны — калектыўную памяць, у якой адзін прадмет адзення становіцца носьбітам цэлага свету значэнняў.
Кніга White Dress — гэта не проста рэпрадукцыя праекта. Яна наноў адкрывае дыскусію і запрашае чытача пераасэнсаваць вобразы дзесяцігадовай даўнасці, а таксама паразважаць пра тое, як змянілася — ці не змянілася — успрыманне белай вясельнай сукенкі разам з самой ідэяй, ці нават мітам, шлюбу.
Насуперак чаканням, вокладка кнігі не белая. Яна перагукаецца з колерам попелу, які застаўся ад вясельнай сукенкі, спаленай адной з гераінь праекта. Адначасова ў кнізе ёсць схаваны скарб — выкрайка вясельнай сукенкі самой мастачкі — інструмент для вернікаў шлюбнай традыцыі, як магчымасць яе працягнуць.
Далучайцеся да гэтай спрэчнай дыскусіі і даведайцеся, на чыім баку вы знаходзіцеся — носьбітаў традыцыі ці яе праціўнікаў.
Калі ласка, пакіньце свае кантакты, і мы звяжамся з вамі, як толькі кніга будзе даступная для замовы.